Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У рамках экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”, якую праводзіць Мінпрыроды, Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з Мядзельскім раённым выканаўчым камітэтам і сертыфікаванымі дайверамі запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у экалагічнай акцыі “Міжнародны дзень ачысткі вадаёмаў”, якая пройдзе 2 чэрвеня на возеры Нарач (стаянка “Лагер”).
Мэта акцыі не толькі ў ачыстцы вадаёмаў і іх берагоў ад смецця, але і выхаванне экалагічнай культуры грамадзян, прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў экалогіі, беражлівых адносін да прыроды.
Мэта акцыі не толькі ў ачыстцы вадаёмаў і іх берагоў ад смецця, але і выхаванне экалагічнай культуры грамадзян, прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў экалогіі, беражлівых адносін да прыроды.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе ахвотныя — сертыфікаваныя дайверы, члены іх сем’яў, валанцёры і проста нераўнадушныя да экалагічнага стану вадаёмаў грамадзяне.
Фармат свайго ўдзелу кожны вызначае па ўласных сілах і жаданню — пагружэнне з аквалангам з мэтай ачысткі дна ад смецця (пад ваду пойдуць толькі сертыфікаваныя дайверы, падкрэсліваюць арганізатары мерапрыемства), уборка прыбярэжнай тэрыторыі каля месцаў пагружэння дайвераў-удзельнікаў, маральная падтрымка і арганізацыйная дапамога ў правядзенні акцыі.
Усіх удзельнікам будуць прадастаўляцца пакеты і пальчаткі для збору смецця. З сабой пажадана мець што-небудзь на агульны стол для пікніка. Арганізатары запэўніваюць, што мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і.
Праграма мерапрыемства
Збор удзельнікаў. Яны дабіраюцца да месца правядзення самастойна. Турыстычная стаянка “Лагер” знаходзіцца ў 10 кіламетрах на паўднёвы захад ад Мядзела, усходні бераг возера Нарач, 700 метраў на поўдзень ад вёскі Гатавічы.
11.00 — агульны збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў, а таксама разбіўка на каманды (для ахопу большай тэрыторыі) і вызначэнне тэрыторыі ўборкі для кожнай з іх, праверка рыштунку перад пагружэннем.
11.30 — урачыстае адкрыццё і інструктаж перад пагружэннем, размеркаванне каманд да месцаў уборкі.
12.00 — 15.00 — падводная ўборка і ўборка прыбярэжнай паласы.
15.00 — 15.30 — выхад з вады, разбор рыштунку.
14.30 — 15.30 — конкурс для дзяцей на лепшы малюнак на тэіу “Беражыце прыроду”.
15.30 — 16.00 — падвядзенне вынікаў (пераможцаў чакаюць прызы ад арганізатараў і спонсараў, а таксама памятныя дыпломы).
Намінацыі:
*Самы юны ўдзельнік
*Самая вялікая колькасць смецця пад вадой і на сушы
*Самая цікавая знаходка пад вадой
*Самая цікавая знаходка на беразе
*Смешная знаходка
*Самы буйны трафей
*Самы актыўна ўдзельнік на беразе
*Самы актыўны ўдзельнік пад вадой
*Самы цікавы дзіцячы малюнак на тэму “Беражыце прыроду”.
16.00 — 18.00 — свабодная праграма і агульны пікнік (клубная гарбата і ўсё, што прывезена на агульны стол).
Сяргей Расолька
Звязда, 30 мая 2018
Звязда, 30 мая 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/478/43613
Текущая дата: 19.11.2024