У Ерусаліме 14 траўня ўрачыста адкрылі пасольства ЗША. Падчас урачыстай цырымоніі Джарэд Кушнэр — спэцпасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе і зяць прэзыдэнта Дональда Трампа — узгадаў пра краіну сваіх продкаў — Беларусь.
«Я сёньня тут — горды амэрыканец і ўнук людзей, якія перажылі Галакост. Падчас Другой Сусьветнай вайны мае продкі Рая і Джозэф Кушнэры ўцяклі са свайго дому ў беларускі лес, каб пазьбегнуць сьмерці ад нацыстаў. Ім неяк удалося перанесьці жахі і выжыць. Пасьля вайны яны пабудавалі новае жыцьцё ў Амэрыцы — маяку надзеі і краіне бязьмежных магчымасьцяў», — сказаў старэйшы дарадца Белага дома.
Кушнэр дадаў, што здымкі сваіх бабулі і дзеда ён трымае на працоўным стале ў Белым доме.
Кушнэр дадаў, што здымкі сваіх бабулі і дзеда ён трымае на працоўным стале ў Белым доме.
Дзед і бабуля Джарэда Кушнэра паходзяць з Наваградку і Карэлічаў, што ў Гарадзенскай вобласьці. Рая Кушнэр нарадзілася і жыла ў Наваградку, а Джозэф (Ёзаф) паходзіў з Карэлічаў. Пасьля вайны ў 1945 годзе яны эмігравалі ў ЗША.
Джарэдаў бацька, амэрыканскі мільярдэр Чарльз Кушнэр, быў у Наваградку ўжо некалькі разоў, а першы раз у 1989 годзе разам з сваёй маці, якая там нарадзілася. Менавіта яна апавяла яму гісторыю жыцьця іх сям’і, паказала, дзе быў іх дом, дзе гета, зь якога ў вайну яна праз тунэль уцякла разам з маці і дзедам, і як перажыла Галакост у Налібацкай пушчы.
Радыё Свабода, 14 траўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/480/43423
Текущая дата: 19.11.2024