Скрыначка ад тытуню, у якой будаўнікі адшукалі ўпрыгажэнні, манеты, каронкі і паперы, была схаваная ў старым доме, які да рэвалюцыі належаў яўрэйскай сям`і.
Скарб з залатымі, як мяркуецца, упрыгажэннямі і манетамі знайшлі будаўнікі ў Гродне, паведаміў у суботу рэсурс HrodnaLife.
Скрыначку з-пад тытуню знайшоў будаўнік Уладзімір Старковіч, калі разам з калегамі працаваў на гарышчы старога дома на вуліцы 2-й Працоўнай. Яна была схаваная пад адным з брусаў, якія служаць апорай для даху.
"Я здымаў мауэрлат (элемент дахавай сістэмы). Калі ўздымаў пэўныя часткі, то ўбачыў скрынку. Спачатку не надаў ёй значэння, а пасля прыгледзеўся і адкрыў. А там золата: розныя манеты, пярсцёнкі і іншае. Я быў у шоку ", — прызнаўся будаўнік.
На будоўлю запрасілі супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў гісторыка-археалагічнага музея, якія агледзелі каштоўнасці і выказалі здагадку, што схаваць іх маглі гарадзенскія яўрэі падчас нямецкай акупацыі 1941-1943 гадоў.
Ўласнік будынка Алег Разін распавёў журналістам, што не здзіўлены знаходцы. Больш за тое, ён разлічваў, што закінуты будынак здзівіць якім-небудзь сюрпрызам з мінулага.
"Калі мы куплялі гэты закінуты дом, то ведалі, што ён незвычайны і мае сваю гісторыю. Спачатку, у 1894 годзе, гэта была аднапавярховая пабудова, а пасля вялікага пажару ўладальнік дабудаваў яшчэ адзін паверх. Пры куплі мы з калегамі жартавалі, што калі будзем яго разбіраць, то абавязкова нешта знойдзем. І бачыце, як атрымалася ", — прызнаўся Разін
Гаспадаром будынка ў канцы XIX стагоддзя была яўрэйская сям`я. Будынак, дзе знайшлі скарб, пабудаваны ў 1894 годзе, уладальнікам яго быў яўрэй Хаім. Падчас Другой сусветнай вайны гэты дом знаходзіўся на тэрыторыі гродзенскага гета.
Мінск,14 красавіка 2018
Sputnik
Мінск,14 красавіка 2018
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/486/43149
Текущая дата: 19.11.2024