Велікодныя набажэнствы прайшлі напярэдадні не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім праваслаўным свеце.
Галоўнае свята ў календары праваслаўных хрысціян - Вялікдзень - адзначаюць у нядзелю вернікі па ўсёй Беларусі.
Вялікдзень — гэта свята перамогі жыцця над смерцю, калі ўваскрос Ісус Хрыстос. Галоўнае свята для хрысціян усіх канфесій нясе ў сабе перамогу святла над цемрай.
Гэта святочнае ўваскрасенне нясе ў сабе і па назве і па духу радасць і надзею на вечнае жыццё. Сёння заканчваецца Вялікі пост і для вернікаў гэта азначае разгавенне і святочны стол.
На Вялікдзень на стале абавязкова павінны быць кулічы, асвячоныя ў храме, фарбаваныя яйкі, што таксама з`яўляецца адным з сімвалаў свята, а таксама розныя мясныя стравы.
Святкуюць Вялікдзень на працягу сарака дзён. Аж да свята Узнясення праваслаўныя вернікі вітаюць адзін аднаго традыцыйным — "Хрыстос Уваскрос!".
Sputnik, 8 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/488/43086
Текущая дата: 19.11.2024