Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, памкненне да міру і справядлівасці", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера пабуджаюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцый дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку планеты.
"Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэнні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасці ўзнімацца над мітуснёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем`ях. Няхай светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць веснавога адраджэння", — адзначаецца ў віншаванні.
БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2018
Мінск, 31 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/489/42993
Текущая дата: 19.11.2024