Аб гэтым паведаміў старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
Лічбавая копія першага беларускага "Буквара", якому ў гэтым годзе спаўняецца 400 гадоў, перададзена Каралеўскай бібліятэкай Даніі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Вынікам працяглых, але паспяховых перагавораў Аляксандра Сушы стала якасная лічбавая копія першага "Буквара", якая перададзена з Даніі ў Беларусь.
Яна будзе прадстаўлена ў адкрытым доступе на інтэрнэт-сайце Каралеўскай бібліятэкі Даніі, а ў бліжэйшы час з`явіцца і на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Першая ў свеце кніга з назвай "Буквар" была падрыхтавана беларусамі і выдадзена 400 гадоў таму - у 1618 годзе.
Яна захавалася ў свеце ў двух экзэмплярах і была амаль не вядома на радзіме. Адзін з іх знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у закрытай для шырокай публікі прыватнай бібліятэцы Мідл Тэмпл. Другі экзэмпляр заставаўся да нядаўняга часу малавядомым. Ён захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.
"Для мяне асабіста вялікім адкрыццём стала, што экзэмпляр, які знаходзіцца ў Даніі, так добра захаваўся да гэтага часу. Яшчэ ў 2015 годзе я меў магчымасць папрацаваць з экзэмплярам "Буквара" ў Лондане. Але, як аказалася, стан захаванасці кнігі з Каралеўскай бібліятэкі Даніі намнога лепшы, у ім добра чытаюцца ўсе гравюры, менш пашкоджана і забруджана папера. Цяпер у нас з`явілася выдатная магчымасць паўнацэнна вывучыць гэты надзвычай каштоўны помнік нашай культуры. У бягучым годзе ўбачыць свет яго факсімільнае выданне", - сказаў Аляксандр Суша.
Такім чынам, беларусы ўжо сёння маюць магчымасць даведацца, як выглядала кніга, якая пачала новую для свету традыцыю. Прыклад першага "Буквара" сведчыць, які велізарны ўплыў аказала беларуска-літоўская кніжная традыцыя на ўвесь рэгіён: з яго пачынаецца шлях у свет ведаў дзяцей не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах.
23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/491/42912
Текущая дата: 19.11.2024