Белорусский портал в Казахстане

Дні адчыненых дзвярэй стартуюць у БДУ



Першым будучыя студэнты вядучай ВНУ краіны змогуць наведаць юрыдычны факультэт.

Вясновыя "Дні адчыненых дзвярэй" пачынаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў чацвер 22 сакавіка.

Для кожнага факультэта падчас школьных канікулаў выдзелены пэўны дзень, калі абітурыенты змогуць бліжэй пазнаёміцца з БДУ.

Так, напрыклад, "Дзень адчыненых дзвярэй" на юрыдычным факультэце пройдзе 22 сакавіка. Наведаць хімічны факультэт, а таксама радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій можна будзе з 24 сакавіка. У панядзелак 26 сакавіка жадаючых чакаюць на механіка-матэматычным і факультэце сацыякультурных камунікацый.

У Ліцэй, на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, а таксама філфак запрашаюць 27 сакавіка. 28 сакавіка старшакласнікаў чакаюць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла.

На наступны дзень, 29 сакавіка, абітурыенты змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю біялагічнага, геаграфічнага і гістарычнага факультэтаў, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, даўніверсітэцкай адукацыі, Інстытута журналістыкі і юрыдычнага каледжа.

На эканамічным факультэце і ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ гасцей чакаюць 30 сакавіка.

Завершаць сезон вясновых "Дзён адчыненых дзвярэй" у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій, Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава, а таксама на фізічным і факультэце міжнародных адносін — сюды можна будзе прыйсці 31 сакавіка.

Мінск, 21 сакавіка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/492/42886
Текущая дата: 19.11.2024