Кнігу напісала аўтарка перакладаў на беларускую мову гісторый пра Шэрлака Холмса.
Перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых Ганна Якута напісала для маленькіх беларусаў новую кнігу, на гэты раз пра прыгоды цікаўнага ката Шпорта і яго сяброў. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на яе выданне, паведамляецца на старонцы выдавецтва "Янушкевіч" у Фэйсбуку.
Ганну аматары беларускага слова ведаюць па перакладах гісторыі пра Шэрлака Холмса, зімовай казкі з прывідамі "Калядны харал" Дыкенса, кнігі жахаў "Замак Отранта" Уолпала і многіх іншых.
Кніга "Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў" распавядае пра мінскага ката Шпрота, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі дома. Акрамя цікаўнай жывёлы ў кнізе ёсць яшчэ адзін герой — хлопчык Алесь, які разам са сваім пухнатым сябрам падарожнічае па Парку Чалюскінцаў.
Разам з кніжнымі персанажамі маленькія чытачы будуць блукаць па сучаснаму Мінску і яго вуліцах. Цікавая кніга яшчэ і тым, што малюнкі ілюстратаркі Лілі Давыдоўскай, якая зараз жыве і працуе ў Каіры, жывуць асобным жыццём: на ілюстрацыях персанажаў крыху больш, чым у тэксце.
Гісторыя пра таямніцу атракцыёнаў — гэта першая кніга з серыі пра прыгоды ката Шпрота. Яна разлічана на дзяцей 6-10 гадоў, але аўтары ўпэўненыя, што яна спадабаецца і дарослым.
Выхад кнігі запланаваны на чэрвень-ліпень 2018 года, а друкаваць яе будуць у Літве.
Мінск, 13 лютага 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/498/42560
Текущая дата: 19.11.2024