Белорусский портал в Казахстане

Тыдзень роднай мовы пройдзе ў Акадэміі навук з 19 па 23 лютага



Міжнародны дзень роднай мовы – гэта свята, якое з’явілася ў 1999 годзе па рашэнні ЮНЭСКА.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правядзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які святкуецца 21-га лютага, паведалімі у прэс-службе НАН.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 19-га лютага. Там адбудзецца навукова-практычны семінар па сусветнай славістычнай бібліяграфіі ў інтэрнэце.

Удзельнікі атрымаюць практычыня рэкамендацыі па выкарыстанню бібліяграфічнай базы iSybislaw. Таксама ў гэты дзень пройдзе "Язык-Quiz" для творчай моладзі НАН.

20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства навукоўцы сустрэнуцца з вучнямі 23 гімназіі Мінска і раскажуць ім гісторыю беларускай пісьменнасці.

Таксама ў гэтыя дні ў беларускай сталіцы пройдуць прэзентацыя юбілейнага выдання "Псалтыры", круглы стол пра праблемы рэлігійнай тэрміналогіі, дыскусія аб ролі слоўнікаў у сучасный культуры.

Міжнародный дзень роднай мовы — свята, якое з`явілася ў 1999 годзе па рашэнні ЮНЭСКА.

Мінск, 10 лютага 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/500/42485
Текущая дата: 19.11.2024