Белорусский портал в Казахстане

У Вільні адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага



Летувіскія беларусы ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе Каліноўскі быў пакараны сьмерцю.

У Вільні адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага

Прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Летуве й Віленскай беларускай гімназія імя Францішка Скарыны на Лукіскім пляцы ў Вільні ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе 22 сакавіка 1864 году быў пакараны сьмерцю Кастусь Каліноўскі.

Такім чынам летувіскія беларусы адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі.Правадыр Паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны (цяпер Падляскае ваяводзтва Польшчы). Быў павешаны царскімі ўладамі ў Вільні 22 сакавіка 1864 году.

Прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Летуве й Віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны на Лукіскім пляцы ў Вільні ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны сьмерцю. Такім чынам летувіскія беларусы адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі.

Правадыр Паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны (цяпер Падляскае ваяводзтва Польшчы). Быў павешаны царскімі ўладамі ў Вільні 22 сакавіка 1864 году.

Польскае Радыё, 4 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/501/42443
Текущая дата: 19.11.2024