Белорусский портал в Казахстане

Памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук



На 84-м годзе жыцця 7 лютага памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.

"Нам зараз цяжка прыняць і асэнсаваць гэтую страту, а таксама падабраць словы, якія маглі б выказаць наш глыбокі жаль — як калег і сяброў", — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Месца і час пахавання артыста будзе абвешчана пазней.

Гарбук — акцёр тэатра і кіно, зняўся больш чым у 70 фільмах і серыялах. У Купалаўскім тэатры працаваў з 1962 года.

БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/501/42449
Текущая дата: 19.11.2024