Адной з тэмаў, якія былі закрануты падчас размовы беларускіх іерархаў з Папам Рымскім, стала сітуацыя са святарамі, якія прыязджаюць у Беларусь з-за мяжы.
Пантыфік быў вельмі здзіўлены сітуацыяй і тымі цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца замежныя святары ў Беларусі, а менавіта складанасцямі з атрыманнем дазволу на служэнне і немагчымасць цэлебраваць св. Імшу святарам, якія прыбываюць у краіну як турысты — без дазволу Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацянальсцей.
«Гэта супярэчыць агульнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі Паўсюднага Касцёла», — заўважыў Папа.
Catholic.by, 2 лютага 2018
Catholic.by, 2 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/502/42379
Текущая дата: 19.11.2024