Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч расказала аб бліжэйшых мерапрыемствах Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
"На сённяшні дзень у нашай краіне налічваецца больш за 560 тыс. інвалідаў, - сказала міністр. - Трэба стварыць магчымасці для таго, каб чалавек з інваліднасцю мог атрымаць адукацыю, быць канкурэнтным на рынку працы, каб грамадства рэальна ўспрымала такога чалавека як роўнага сабе. У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. У чэрвені 2017 года зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі. У 2018 годзе будзе ўдасканальвацца заканадаўства".
Пачнецца карэкціроўка трох законаў: "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь", "Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў", "Аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".
Плануецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці для юрыдычных і службовых асоб за ўхіленне ад выканання патрабаванняў па стварэнні ўмоў для бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб`ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры.
Заканадаўча будзе замацавана норма аб выдзяленні і выкарыстанні парковачных месц для аўтамабіляў інвалідаў. Прадоўжацца работы па ўстанаўленні пандусаў, пашырэнні дзвярных праёмаў на ўваходзе і ўнутры будынкаў, устаноўцы поручняў у больш як 670 аб`ектах.
Для забеспячэння інфармацыйнай даступнасці для людзей з парушэннямі слыху плануецца адаптаваць 837 гадзін тэлевізійнага прадукту. Вялікая работа была праведзена і ў 2017 годзе.
Завяршылася работа па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі; за інвалідамі ІІІ групы і дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, якія не прызнаны інвалідамі, але па медыцынскіх паказаннях маюць патрэбу ў сродках рэабілітацыі, замацавана права на льготнае забеспячэнне такімі сродкамі.
Адрэгуляваны парадак забеспячэння інвалідаў ІІІ групы і дзяцей сродкамі рэабілітацыі, у тым ліку прадугледжана, што адзначаныя грамадзяне за забеспячэннем пратэзна-артапедычнымі вырабамі звяртаюцца ў РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр" (БПААЦ), яго філіялы, а за забеспячэннем сродкамі рэабілітацыі медыцынскага прызначэння - у арганізацыі аховы здароўя.
Інвалідам ІІІ групы прадастаўлена права на бясплатны выраб пратэзаў (артэзаў) верхніх і ніжніх канечнасцей ва ўмовах стацыянара БПААЦ (да 1 ліпеня 2017 года такое права не прадастаўлялася).
Акрамя таго, у 2018 годзе плануецца дапоўніць Дзяржаўны рэестр новымі найменнямі сродкаў рэабілітацыі (спецыяльнае адзенне для інвалідаў з рознымі ампутацыямі верхніх і ніжніх канечнасцей; голасаўтваральныя апараты, спецыяльныя сродкі пры парушэннях функцый выдзялення (моча- і калапрыёмнікі і інш.); пашырыць найменні пратэзна-артапедычных сродкаў рэабілітацыі (бандажы, абтуратары, панчохі-паўзункі і інш.), якімі будуць забяспечвацца інваліды ІІІ групы і дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якія не прызнаны інвалідамі, але па медыцынскіх паказаннях маюць патрэбу ў такіх сродках рэабілітацыі.
У бліжэйшыя гады будзе ўкаранёны механізм вызначэння даступнасці аб`ектаў і адаптацыі паслуг. Рыхтуюцца рэкамендацыі, якія дапамогуць арганізацыям розных сфер дзейнасці сарыентавацца, наколькі іх аб`екты і паслугі даступны.
Пашыраны будзе і пералік сацыяльных паслуг, накіраваны на самастойнае пражыванне; вывучана магчымасць увядзення персанальнага асістэнта для чалавека з інваліднасцю, устанаўлення квот для арганізацый пры прыёме на работу інвалідаў, укаранення персанальнага бюджэту для такой катэгорыі грамадзян.
У супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя будзе вывучана магчымасць увядзення працэнтнай сістэмы вызначэння інваліднасці, якая дазволіць падыходзіць больш індывідуальна да кожнага такога чалавека.
"З агульнай колькасці людзей з інваліднасцю больш як 180 тыс. - працаздольнага ўзросту, і трэць з іх працуе ўжо. Наша задача - максімальна аказаць садзейнічанне тым, хто хоча працаваць, - падкрэсліла Ірына Касцевіч. - Нацыянальным планам дзеянняў на 2017-2025 гады прадугледжаны розныя мерапрыемствы, уключаючы вывучэнне магчымасці ўстанаўлення квот для арганізацый па прыёме на работу інвалідаў, заканадаўчае замацаванне статусу сацыяльнага прадпрыемства, распрацоўку мер, накіраваных на дзяржаўную падтрымку сацыяльных прадпрыемстваў. Акрамя таго, будуць унесены змяненні ў заканадаўства, што ўстанаўліваюць забарону на дыскрымінацыю па прыкмеце інваліднасці, уключаючы прыём на работу, захаванне работы, рух наперад па кар`ернай лесвіцы".
4 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/508/41951
Текущая дата: 18.11.2024