Папа Рымскі Францішак лічыць, што 2017-ы год у сьвеце рознымі спосабамі сапсавалі вайны, хлусьня і несправядлівасьць. Пра гэта ён заявіў у пропаведзі 31 сьнежня 2017 у базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
«Час 2017 года, дадзены нам Богам цэлым і здаровым, мы, людзі, рознымі спосабамі сапсавалі справамі сьмерці, хлусьнёй і несправядлівасьцю. Войны, відавочна, ёсьць знакам гэтай абсурднай і рэцыдыўнай пыхлівасьці. Але гэтым таксама ёсьць усе малыя і вялікія напады на жыцьцё, на ісьціну, на братэрства, якія выклікаюць розныя формы агульначалавечай, грамадзкай і экалягічнай дэградацыі. І за ўсё гэта мы хочам і павінны перад Богам і бліжнімі, узяць на сябе адказнасьць», — сказаў пантыфік.
Таксама папа падзякаваў бацькам і пэдагогам, якія «фармуюць дзяцей і падлеткаў з пачуцьцём грамадзянскай адказнасьці і этыкі».
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/509/41907
Текущая дата: 18.11.2024