Белорусский портал в Казахстане

Данчыку — 60 гадоў



3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык). Ягоная маці Юлія, беларуска па паходжаньні, прывіла сыну любоў да Беларусі. Зь дзяцінства Данчык размаўляў па-беларуску.

У 16 гадоў Данчык трапіў на канцэрт «Песьняроў» у ЗША. Гэта стала яшчэ адным штуршком да таго, каб сьпяваць на роднай мове.

Праз год выйшаў першы альбом Данчыка... Беларусь Данчык упершыню наведаў у 1989 годзе, другі раз у 1996 годзе, а ў 1997-м заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру.

Працуе на Свабодзе з 1992 году. Як музыка, ён выдаў 6 альбомаў беларускіх песень.



Радыё Свабода, 3 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/509/41960
Текущая дата: 18.11.2024