Удзельніца штогадовага міжнароднага конкурсу з Беларусі таксама перамагла ў намінацыі Miss Photogenic.
Студэнтка з Беларусі Караліна Чарнашэй трапіла ў топ-6 на міжнародным конкурсе World Miss University і атрымала перамогу ў намінацыі Miss Photogenic.
Дзяўчына вучыцца на чацвёртым курсе факультэта філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН) БДУ. Прэстыжную ўзнагароду яна пракаментавала на сваёй старонцы ў Instagram.
"З упэўненасцю магу сказаць, што я годна прадставіла сваю рэспубліку і зрабіла ўсё магчымае, каб скласці выдатнае ўражанне аб маёй краіне! Дзякуй велізарнае ўсім-усім за падтрымку, хто пісаў мне шматлікія паведамленні, галасаваў за мяне ці проста трымаў кулачкі на конкурсе! Вельмі цаню вашу спагадлівасць і дабрыню! Гэты тытул — ваш!" — напісала яна.
Конкурс, заснаваны міжнароднай Асацыяцыяй прэзідэнтаў універсітэтаў, праводзіцца з 1986 года. World Miss University-2017 стаў ужо 31-м па ліку. У гэты раз ён прайшоў з 5 па 21 снежня ў Камбоджы, а паўдзельнічалі ў ім больш за 80 дзяўчат з розных куткоў свету.
Пераможцай конкурсу стала ўдзельніца з Кубы.
Мінск, 29 снежня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/510/41846
Текущая дата: 18.11.2024