Белорусский портал в Казахстане

Памёр кампазітар Уладзімір Шаінскі



Аўтару песен "Чунга-Чанга" і "Облака" было 92 гады, у апошні час ён змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Вядомы савецкі і расійскі кампазітар Уладзімір Шаінскі памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў, паведаміў у аўторак тэлеканал "Культура".

Шаінскі з`яўляецца аўтарам шэрагу песен і мюзіклаў, а таксама музыкі да папулярных кінафільмаў. Апошнія гады ён жыў у ЗША.

Як паведамілі ў аўторак знаёмыя кампазітара, Шаінскі памёр ва ўзросце 92 гадоў. Апошнія некалькі гадоў ён змагаўся з цяжкім анкалагічным захворваннем —  ракам страўніка.

Дата і месца пахавання кампазітара пакуль не названыя.

Шаінскі вядомы многім як аўтар дзіцячых песен "Чунга-Чанга", "Облака", "Антошка" і "Белые кораблики", а таксама некалькіх дзесяткаў іншых. Мноства савецкіх карцін выходзілі з яго музыкай, а пасля працы над "Чабурашкам" да яго прыйшла па-сапраўднаму ўсесаюзная слава.

Мінск, 26 снежня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/511/41781
Текущая дата: 18.11.2024