Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.
Калекцыя факсімільнага выдання беларускага першадрукара Францыска Скарыны перададзена 26-га снежня ў Астане бібліятэцы першага Прэзідэнта Казахстана.
У час цырымоніі перадачы ў "Назарбаеў Цэнтры" намеснік дырэктара бібліятэкі Амірхан Рахімжанаў падкрэсліў, што "факсімільнае перавыданне прац беларускага першадрукара - дар сапраўды бясцэнны, які дастойна характарызуе ўсебаковае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, што склалася паміж дзвюма краінамі і народамі".
У сваю чаргу пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў расказаў, як адзначалася 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Ён асабліва адзначыў ролю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў культурна-асветнай дзейнасці і развіцці нацыянальнай мовы, арганізацыі юбілейных мерапрыемстваў.
Дыпламат праінфармаваў таксама аб развіцці двухбаковага культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. Мерапрыемства арганізавана пасольствам сумесна з бібліятэкай і музеем першага Прэзідэнта Казахстана і прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.
Калекцыя кніг прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. На цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Казахстане, вучоныя-бібліёграфы, прадстаўнікі дзелавых колаў, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары, навучэнцы ВНУ, журналісты.
Уручэнне кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны - гэта другі праект, які рэалізуецца ў гэтым годзе пасольствам Беларусі з бібліятэкай і музеем першага Прэзідэнта Казахстана. У лістападзе ў музеі адбылася выстава "Палацава-паркавы комплекс Нясвіж - здабытак сусветнай культуры".
26 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/511/41803
Текущая дата: 18.11.2024