Традыцыйны расійска-беларускі форум пройдзе ў Маскве з 18 па 21 снежня, яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі моладзевых арганізацый дзвюх краін.
Сярод удзельнікаў форуму - прадстаўнікі моладзевых арганізацый Беларусі і Расіі.
У бягучым годзе чакаецца насычаная праграма форуму: трэнінгі, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі і праца па тэматычных секцыях.
Таксама запланавана наведванне Маскоўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, які з`яўляецца міжнародным партнёрам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паміж ВНУ дзейнічае пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве і акадэмічных абменах.
Удзельнічаць у форуме будуць грамадскія дзеячы дзвюх краін, якія займаюцца развіццём міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва і грамадскай дыпламатыі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Мінск, 18 снежня 2017
Sputnik
Мінск, 18 снежня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/513/41691
Текущая дата: 18.11.2024