Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры В`етнама пройдуць у Мінску ў чэрвені 2018 года



Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В`етнама ў Беларусі Ле Ань 20 снежня на мерапрыемстве ў Доме дружбы, прысвечаным вынікам беларуска-в`етнамскага супрацоўніцтва за 2017 год.

Дыпламат адзначыў, што пасольства ўдзяляе вялікую ўвагу сферы культуры.

"Мы спадзяёмся, што адносіны дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі будуць і далей развівацца і ўмацоўвацца на ўсіх узроўнях, у тым ліку і культурным", - сказаў ён. Кіраўнік дыпламатычнай місіі асаблівы акцэнт зрабіў на гандлёва-эканамічных сувязях Беларусі і В`етнама.

Ён выказаў упэўненасць, што сур`ёзны імпульс двухбаковым кантактам надаў візіт у Беларусь у гэтым годзе Прэзідэнта В`етнама Чан Дай Куанга і як вынік - падагульняючае падпісанне пакета дакументаў, у тым ліку сумеснай заявы, якая адлюстроўвае падобныя пазіцыі бакоў па многіх пытаннях міжнароднага і двухбаковага парадку дня.

"Быў пацверджаны курс на паслядоўнае развіццё і ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Беларуссю і В`етнамам", - дадаў Ле Ань.

Паводле слоў пасла, пасля візіту ўзрос абмен дэлегацыямі на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў, правінцый В`етнама і рэгіёнаў Беларусі, а таксама ўмацавалася двухбаковае супрацоўніцтва.

20 снежня 2017, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/513/41707
Текущая дата: 18.11.2024