Белорусский портал в Казахстане

Фільм пра Марка Шагала ў Каіры сабраў поўную залу



Пасольства Беларусі ў Егіпце працягвае знаёмства замежнай публікі з дакументальнымі фільмамі вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". У Каіры 14 снежня трэці раз адбыўся "Вечар беларускага дакументальнага кіно", паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, акрэдытаваныя ў Егіпце, а таксама беларускія партнёры з устаноў культуры і адукацыі Егіпта.

"Да паказу быў прапанаваны фільм "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць", які сабраў поўную залу гасцей, выклікаў бурныя абмеркаванні публікі і атрымаў пазітыўныя водклікі", - адзначылі ў пасольстве.

Прысутныя змаглі глыбей прасякнуцца творчасцю знакамітага мастака беларускага паходжання Марка Шагала. Дэманстрацыя архіўных фатаграфій, рэпрадукцый работ мастака, гістарычны кантэкст прымусілі гледачоў зацікавіцца Беларуссю і выказаць жаданне пабываць у Віцебску - на радзіме Марка Шагала.

Замежныя паслы, акрэдытаваныя ў Егіпце, таксама адзначылі высокі прафесійны ўзровень беларускага дакументальнага кіно, нетрывіяльную манеру апавядання, прыемныя стасункі і добрую арганізацыю самога мерапрыемства. Пасольства плануе прадоўжыць знаёмства егіпецкай публікі і дыпламатычнага корпуса з беларускім дакументальным кіно ў рамках цыкла тэматычных паказаў.

15 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/514/41633
Текущая дата: 18.11.2024