У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Мастацтва намадаў Вялікага стэпа".
Упершыню ў гісторыі выстава, прысвечаная мастацтву намадаў, пакінула межы Казахстана. Першай адпраўной кропкай выставы ў трохгадовым турнэ па ўсім свеце стаў Мінск.
Куратар выставы Мікіта Моніч правёў экскурсію па экспазіцыі і распавёў пра ўнікальны строй правадыра сакаў, які багата упрыгожаны золатам.
На выставе прадстаўлены ювелірныя ўпрыгожванні з золата, якія належаць племяні сакаў і адносяцца да эпохі ранняга жалеза VII-ІІІ стст. да н.э.
У нашы дні "Залаты чалавек" з`яўляецца сімвалам Казахстана, а яго скульптурная копія размешчана на плошчы незалежнасці ў Алматы.
Само пахаванне правадыра сакаў было знойдзена ў 1969 годзе ў кургане Ісык. Усяго ў кургане выявілі амаль 5 тысяч вырабаў з золата. Гэта беспрэцэдэнтная па свайму багаццю знаходка, супастаўная з магілай фараона Тутанхамона.
Sputnik, 3 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/515/41522
Текущая дата: 18.11.2024