"Выстава "Храмы Віцебшчыны" – своеасаблівая справаздача фотамастака Васіля Белякова пра яго вандроўкі па Віцебскай вобласці.
У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі працуе фотавыстава "Храмы Віцебшчыны", якая праводзіцца ў рамках экспазіцыі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці", паведамілі у прэс-службе музея.
"Выстава "Храмы Віцебшчыны" — своеасаблівая справаздача фотамастака Васіля Белякова пра яго вандроўкі па Віцебскай вобласці. Васіль Белякоў скончыў геалагічны факультэт Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ваенную акадэмію, падпалкоўнік запаса. Жыве ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці", — распавялі арганізатары выставы.
З 2009 года Белякоў займаецца актыўнай выставачнай дзейнасцю. Супрацоўнічае з навуковым аддзелам Нацыянальнага парка "Нарачанскі": у гарадах Паставы, Мядзел, пасёлку Нарач прайшла яго фотавыстава "Прырода роднага краю".
У 2013 годзе фотамастаком пры садзейнічаннні арганізацыі "Зялёны крыж" падрыхтавана выстава "Сляды гісторыі", прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны. У наступным годзе стартаваў шматгадовы сумесны праект Васілія Белякова і навуковага аддзела Нацыянальнага парка "Нарачанскі" пад назваю "Их судьбы слиты воедино…" аб слядах падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўскага, Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў. У 2015 годзе фотавыставы Белякова прайшлі ў Віцебску і шэрагу гарадоў Мінскай вобласці.
"Звыш 20-ці тысяч кіламетраў праведзена Васілём Беляковым у пешаходных і веласіпедных маршрутах на працягу 2013 — 2016 гадоў, адзняты матэрыял для новых паказаў. У гэтым — стыль, сэнс і вобраз жыцця падарожніка і фотамастака", — дадалі ў музеі.
Адметнасць большасці прадстаўленых на выставе работ у тым, што фотамастак не выкарыстоўвае фоташоп, а шукае такія ракурсы, дзе не бачны індустрыяльныя элементы, а толькі культавыя пабудовы і акаляючая прырода.
"На фотаздымках Васілія Белякова паўстаюць маляўнічыя і вытанчаныя, манументальныя і някідкія храмы праваслаўных, католікаў, стараабрадцаў — кожны са сваім адметным стылем і ўнікальнай гісторыяй", — рэзюмаявалі арганізатары.
Мінск, 26 лістапада 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/517/41318
Текущая дата: 18.11.2024