Уладальнікі прэмій былі аб`яўлены ў Стакгольме.
Літаратары з Беларусі атрымалі прызнанне на VI фестывалі Open Eurasian Literature Festival & Book Forum-2017 у Швецыі, паведамілі ў Еўразійскай творчай гільдзіі.
Паэтэса з Беларусі Ганна Комар удастоена адной з самых высокіх узнагарод конкурсу - прэміі імя Марзіі Закір`янавай у памеры $5 тыс. у намінацыі "Лепшы жаночы аўтар 2017 года".
Марзія Закір`янава - выдатная прадстаўніца свайго часу. Нягледзячы на цяжкасці і нягоды, з якімі давялося сутыкнуцца маладой і таленавітай жанчыне, для сваіх блізкіх і сяброў яна заўсёды заставалася пазітыўным і мэтанакіраваным чалавекам.
Сёння прэмія імя Марзіі Закір`янавай прысуджаецца адораным аўтарам, якіх вызначае незгасальнае імкненне жыць і ствараць.
Прэмію ўручыла дачка Марзіі Закір`янавай - Асель Артыкава.
Перамогу на конкурсе Ганне Комар прынёс верш "Страх вышыні".
Гэта прэмія дасць магчымасць выдаць кнігу беларускай пісьменніцы на англійскай мове ў Лондане. Заваяванне на конкурсе маладой паэтэсай Ганнай Комар высокага звання "Лепшы жаночы аўтар 2017 года" - пацвярджэнне таго, што за мяжой беларуская літаратура мае свайго чытача.
У гэтым годзе разам з Ганнай Комар прызёрам конкурсу Open Eurasia стаў Вячаслаў Ляскоўскі з Мінска. Ён заняў другое месца ў катэгорыі "Відэафільм".
Перамогу яму прынёс фільм, зняты па зборніку вершаў "Багіня, або Плач хатняй гаспадыні".
Таленавітая перакладчыца Кацярына Краўчук з Мінска заняла трэцяе месца ў катэгорыі "Пераклад". Узнагароду дзяўчыне прынёс пераклад на англійскую мову мініяцюр і кароткіх апавяданняў "Жыццё".
У фінал конкурсу Open Eurasia таксама ўвайшлі чатыры прадстаўнікі з Беларусі: Валянцін Ярмалковіч, Ганна Зянькова, Ніна Мацэвіна і Юлія Дабравольская.
На думку шведскіх экспертаў, Беларусь займае сваё ганаровае месца ў сусветнай літаратуры. У ёй ёсць шэраг цікавых аўтараў і захапляючых сюжэтаў.
Новая беларуская проза добра напісана і можа мець камерцыйны поспех у Заходняй Еўропе, адзначылі ў Еўразійскай творчай гільдзіі.
Дзякуючы таму, што ў 2017 годзе арганізатары фестывалю OEBF выбралі месцам правядзення Стакгольм, шведская публіка атрымала ўнікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускіх аўтараў.
На фестывалі Open Eurasian Literature Festival & Book Forum-2017 была прэзентавана кніга Настассі Кузьмічовай "Кіты Беларусі". Яна прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных сувязей паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю, яе рэцэнзентамі выступілі пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Фіёна Гіб і пасол Беларусі ў Лондане Сяргей Алейнік.
На завяршэнне фестывалю Open Eurasian Literature Festival & Book Forum-2017 удзельнікі наведалі Міжнародную бібліятэку Швецыі і Грамадскую бібліятэку горада Стакгольм.
У 2017 годзе на конкурс Open Eurasia паступіла больш за 1 тыс. 100 заявак ад аўтараў з 37 краін свету, з іх 84 заяўкі падалі прадстаўнікі Беларусі.
Арганізатарамі фестывалю OEBF і конкурсу Open Eurasia выступаюць некамерцыйная арганізацыя Еўразійская творчая гільдзія (Лондан) і выдавецкі дом Hertfordshire Press (Вялікабрытанія).
29 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/517/41429
Текущая дата: 18.11.2024