Аб гэты паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Горад Наваполацк Віцебскай вобласці прыме эстафету культурнай сталіцы Беларусі ў 2018 годзе, Датай заснавання Наваполацка лічыцца 7 чэрвеня 1958 года.
Пачаткам гісторыі горада паслужыла прыняцце ўрадам СССР рашэння аб арганізацыі ўсесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі па ўзвядзенні буйнейшага ў Еўропе прамысловага комплексу - нафтаперапрацоўчага завода.
Сваё імя горад атрымаў 14 снежня 1963 года, калі першапачаткова рабочы пасёлак Полацкі быў перайменаваны ў Наваполацк і атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.
Сёння Наваполацк - адзін з буйнейшых у Беларусі і краінах СНД цэнтраў нафтахімічнай прамысловасці, а таксама адзін з буйнейшых індустрыяльных, навукова-адукацыйных цэнтраў Беларусі.
У Наваполацку пражываюць 108,2 тыс. чалавек, з іх больш за 27 тыс. - моладзь.
Сістэму вышэйшай адукацыі прадстаўляе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у якім навучаюцца звыш 14 тыс. студэнтаў.
У рэспубліканскім конкурсе "Горад культуры ў Год культуры" па выніках 2016 года Наваполацк стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы горад абласнога падпарадкавання".
Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца дзявяты раз. Статусу культурнай сталіцы быў удастоены Полацк (2010 год), Гомель (2011 год), Нясвіж (2012 год), Магілёў (2013 год), Гродна (2014 год), Брэст (2015 год), Маладзечна (2016 год), Бабруйск (2017 год).
Два гарады - Гомель і Магілёў - адначасова мелі статус "Культурная сталіца СНД".
21 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/518/41231
Текущая дата: 18.11.2024