Белорусский портал в Казахстане

Фінансаванне рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці плануецца ўключыць у бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год



Аб гэтым заявіў22 лістапада дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў кулуарах праводзімага ў Маскве экспертна-медыйнага форуму "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве".

Рыгор Рапота адзначыў, што папярэдні каштарыс рэканструкцыі ўжо сфарміраваны.

"Работа ідзе, я разлічваю, што мы гэту задачу вырашым, - сказаў дзяржсакратар. - У 2018 годзе ў нас такі радок у бюджэце закладзены. Пасля таго як будзе сфарміраваны каштарыс з пазначэннем дакладных расходаў, хочацца верыць, што ў 2018 годзе мы пачнём гэту работу".

22 лістапада 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/518/41273
Текущая дата: 18.11.2024