Белорусский портал в Казахстане

Красоўкі і ракетку Азаранкі прададуць на аўкцыёне ў Вільнюсе



Беларуская спартсменка, якая цяпер знаходзіцца ў ЗША, вырашыла прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне ў Літве.

Красоўкі і ракетку экс-першай ракеткі свету беларускі Вікторыі Азаранкі прададуць на дабрачынным аўкцыёне ў Вільнюсе, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Літве.

Дабрачынны калядны аўкцыён адбудзецца 2 снежня ў Ратушы ў Вільнюсе.

"Віка пагадзілася прадаставіць пасольству сваю асабістую прафесійную ракетку, якой гуляла на міжнародных кортах, у якасці лота на Калядны дабрачынны базар! А яшчэ фірмовыя імянныя красоўкі. І ўсё гэта з яе аўтографамі!" — гаворыцца ў паведамленні беларускага пасольства.

Якія яшчэ лоты, акрамя ракеткі і спартыўнага абутку Азаранкі, збіраюцца прадаць з малатка арганізатары аўкцыёну, не ўдакладняецца. Не раскрываецца таксама і стартавы кошт рэчаў, якія належаць беларускай тэнісістцы.

Нагадаем, Азаранка жыве ў ЗША разам са сваім сынам Лео. У Каліфорніі яна судзіцца з бацькам свайго дзіцяці за права апекі над ім. З-за сямейных абставінаў беларуская тэнісістка прапусціла некалькі буйных турніраў і не змагла прыняць удзел у фінале Кубка Федэрацыі ў Мінску супраць зборнай ЗША.

Мінск, 21 лістапада 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/519/41216
Текущая дата: 18.11.2024