На зямельным участку будзе пабудаваная дзіцячая пляцоўка, дом апекі для пажылых людзей, а таксама палявы алтар.
Менскія ўлады вярнулі Каталіцкаму касьцёлу зямельны ўчастак памерам у 2 га каля касьцёлу Сьвятога Роха, які таксама называюць касьцёлам Найсьвяцейнай Тройцы. На гэтай тэрыторыі некалі былі каталіцкія могілкі.
Пробашч парафіі Сьвятой Тройцы ксёндз Юры Санько сказаў, што на зямельным участку, у прыватнасьці, будзе пабудаваная дзіцячая пляцоўка, дом апекі для пажылых людзей, а таксама палявы алтар, дзе будуць адбывацца важныя рэлігійныя ўрачыстасьці.
Акрамя таго, касьцёл паставіць помнік з інфармацыяй пра тое, што тут некалі былі могілкі.
Акрамя таго, касьцёл паставіць помнік з інфармацыяй пра тое, што тут некалі былі могілкі.
Зьнішчаныя ў савецкі час могілкі ў мінулым былі аднымі з буйнейшых у Менску. На іх, у прыватнасьці, былі магілы польскіх салдатаў, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне 1920 году, а таксама францускіх салдат Напалеона, памерлых і загінулых падчас расейска-францускай вайны 1812 году.
Польскае Радыё, 12 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/521/41052
Текущая дата: 18.11.2024