Мерапрыемства адбываецца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла прэс-служба ведамства.
Паводле ацэнак Мінлясгаса, у акцыі бяруць удзел больш як 30 тыс. чалавек. Гэта працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, ветэранскія і грамадскія арганізацыі, школьнікі і студэнты. Удзельнічаюць у навядзенні парадку і прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў краіны.
На працягу дня добраахвотнікі дапамагаюць прыбіраць на тэрыторыі ляснога фонду бытавое смецце, добраўпарадкоўваць месцы адпачынку. Асаблівая ўвага нададзена ачыстцы лесу паблізу населеных пунктаў. Акрамя таго, у асобных рэгіёнах краіны 7 кастрычніка займаюцца таксама пасадкай і папаўненнем лясных культур, падрыхтоўкай дэндрапаркаў да зімоўкі.
Адным з цэнтральных аб`ектаў акцыі стаў лясны фонд, размешчаны ўздоўж другой МКАД. Менавіта там на працягу дня працуе цэнтральны апарат Мінлясгаса, падведамасныя арганізацыі.
Упершыню Акцыя "Чысты лес" была праведзена ў Беларусі ў 2010 годзе. За гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановы i iншымі арганізацыямі краіны.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2017
Мінск, 7 кастрычніка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/523/40883
Текущая дата: 18.11.2024