Сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі 23 верасня стане пляцоўкай для касцюмаванага баля "Поры года", паведамілі у музеі.
Музыка і бальныя танцы дапамогуць адчуць апошнюю прыгожую эпоху ў "Паўночных Афінах", як называлі сядзібу ў Залессі пры жыцці Міхала Клеафаса Агінскага.
У Паўночных Афінах сабраліся рэканструктары не толькі з Беларусі, але і з Польшчы і Расіі.
"Цудоўныя танцмайстры дапамогуць атрымаць асалоду ад танцавальнага мастацтва ХІХ стагоддзя пад музычнае суправаджэнне салістаў ансамбля "Вытокі", — дадалі арганізатары баля.
Праграма мерапрыемства прадугледжвае тэатралізаваную сустрэчу з Агінскім і яго выбітнымі гасцямі — знакамітай піяністкай Марыяй Шыманоўскай і палкоўнікам Каралем Пшэздзецкім.
Таксама гасцей мерапрыемства чакаюць майстар-класы па касцюмах ад гісторыка моды Святланы Івановай-Кліманскай і ўрок балетнага майстэрства ад школы танцаў La Camargo.
Самыя адчайныя могуць прыняць удзел у старадаўняй уланскай гульні — "Дуэль-шампань". Перамагае той, хто падчас паядынку на шаблях расплюхае менш шампанскага з куфля.
Аматараў сэлфі чакаюць спецыяльныя фотазоны і фуршэт у знакамітай аранжарэі Агінскіх.
Мінск, 5 веасня 2017
Sputnik
Мінск, 5 веасня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/527/40644
Текущая дата: 18.11.2024