Белорусский портал в Казахстане

З Магілёва ў Бялынічы вырушыць ІІ пешая пілігрымка



Пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая вырушыць ужо другі раз, будзе працягвацца два дні — 23–24 верасня.

Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. Гэты абраз быў другім пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі Беларусі, ушанаваны папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе. У гады вайны абраз захоўваўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк, і да сёння яго месцазнаходжанне не вядома.

Праграма пілігрымкі:

23 верасня, субота

09.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
10.00 — пілігрымы даязджаюць да новай капліцы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі, дзе фарміруецца пілігрымка (Магілёў, Мінскае шасэ, 8А). Для пілігрымаў транспарт будзе арганізаваны
11.00 — благаслаўленне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымаў ад капліцы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі
14.00 — абед (для пілігрымаў будзе арганізаваны)
18.00 — прыпынак у в. Нежкава (вячэра, малітоўны вечар)
24 верасня, нядзеля

06.30 — сняданак
07.00 — выхад з в. Нежкава
11.30 — прыпынак на абед
14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г.п. Бялынічы, вул. Калініна, 37)
15.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)

Удзел у пілігрымцы бясплатны. З сабой неабходна мець спальнік і карымат.

Для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны даезд 24 верасня з Бялыніч у Магілёў. Выезд аўтобусам у 18.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Адказны — кс. Юзаф Сярпейка:
+375 (29) 570-85-87

Catholic.by, 5 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/527/40651
Текущая дата: 18.11.2024