Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, Лукашэнка папрасіў праінфармаваць яго аб гатоўнасці да навучальнага года адукацыйных устаноў рознага ўзроўню, магчымай наяўнасці праблемных пытанняў.
"У гэтым плане таксама пытанне першараднай важнасці — абнаўленне навучальных праграм і падручнікі, — адзначыў афіцыйны лідар. — Ніякай праблемы ў гэтым не бачу. Нават у тэрмінах. Мы ж не нанова ствараем падручнікі, навучальныя праграмы. У асноўным гэта нармальныя навучальныя праграмы і падручнікі. Але некаторыя тэмы, як выявілася, трэба карэктаваць".
Лукашэнка "запатрабаваў аператыўна правесці гэту працу ў адпаведнасці з раней намечанымі тэрмінамі, каб у асноўным у 2018 годзе завяршыць выданне новых падручнікаў і дапрацоўку навучальных праграм".
"Па кожным падручніку можна стварыць групу. Да гэтага трэба прыцягнуць больш практыкаў, а не акадэмікаў. Але і ад акадэмікаў адмаўляцца нельга, таму што гэта людзі, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца наверсе ведаў", — адзначыў ён.

Беларускі кіраўнік звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, правядзенне школьных кірмашоў. Асаблівы акцэнт — на малазабяспечаныя сем`і, дзяцей-сірот.
"Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі, а каб не вылучаліся дзеці з сем`яў, якія не такія багатыя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак", — заявіў Лукашэнка.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка і правядзенне Рэспубліканскага педагагічнага савета. "Мы павінны правесці яго на годным узроўні, — падкрэсліў афіцыйны лідар. — На такіх педагагічных саветах прэзідэнт даўно не бываў, і настаў час, ды і ёсць што сказаць педагагічнаму грамадству ў плане і новых умоў, новых праграм, паступленняў — усіх пытанняў, якія мы будзем абмяркоўваць. Ну, і параіцца з педагогамі. Я думаю, яны нам нешта падкажуць. Гэта ўсё ж такі наша апора, нашы людзі, і мне вельмі важна пабываць на такім педсавеце".
Лукашэнка запатрабаваў зрабіць гэта мерапрыемства нефармалізаваным, "каб можна было абмеркаваць і вылучыць праблемы, якія неабходна вырашаць".
3 жніўня намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова паведаміла, што з 1 верасня школьнікі пачнуць вучыцца па новых навучальных праграмах, якія распрацоўваліся з 2015 года.
Паводле яе слоў, менавіта тады была пакладзена аснова і новыя праграмы запускаліся ў навучальны працэс паэтапна.
"Нельга сказаць, што зменамі праграм займаліся толькі супрацоўнікі Мінадукацыі, — адзначыла Каржова. — У 2017 годзе былі створаны рабочыя групы па кожным вучэбным прадмеце, у склад якіх увайшлі настаўнікі, выкладчыкі ўніверсітэтаў, навукоўцы. У гэтым годзе школьныя праграмы былі яшчэ раз перагледжаны і скарэктаваны. Цяпер яны зацверджаны па ўсіх прадметах і размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале".

Незадаволенасць якасцю навучальных праграм выказаў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка са штогадовым пасланнем народу і парламенту.
"Нягледзячы на мае неаднаразовыя ўказанні спрасціць навучальныя праграмы, наблізіць іх да жыцця, палепшыць якасць падручнікаў і дапаможнікаў, не перагружаць школьнікаў залішнімі заданнямі, у поўнай меры пытанні да гэтага часу не вырашаны", — заявіў ён.
Лукашэнка запатрабаваў ад міністра адукацыі на працягу лета "даць настаўнікам новыя школьныя праграмы", а затым — стварыць новыя падручнікі. Праз тыдзень на нарадзе ў Міністэрстве адукацыі было прынята рашэнне перагледзець да 1 верасня змест школьных навучальных праграм.

На пытанне, ці стала галоўнай мэтай перагляду праграм іх спрашчэнне, Каржова адказала: "Нельга сказаць, што праграмы былі толькі спрошчаны".
Паводле яе слоў, сутнасць змен заключаецца перш за ўсё ў тым, што цяпер праграмы "ўлічваюць міжпрадметныя сувязі, рацыянальнасць размеркавання часу на вывучэнне асобных тэм".
Гэта азначае, што на нейкія тэмы колькасць гадзін павялічылася, на нейкія — зменшылася. Акрамя таго, прымаюцца да ўвагі паўната і паслядоўнасць вывучэння матэрыялу, а таксама мэтазгоднасць яго вывучэння ў пэўным класе, дадала прадстаўнік Мінадукацыі.
Мінск, 15 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/531/40363
Текущая дата: 18.11.2024