Свята паўночнаеўрапейскай кулінарыі пройдзе ў шэрагу мінскіх кафэ і рэстаранаў.
Тыдзень фінскай кухні прымеркаваны да 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі, распавялі ў адзяленні амбасады Фінляндыі ў Беларусі.
З нагоды юбілею падрыхтавана адмысловае меню "Фінляндыя 100", у якое ўвайшлі лепшыя стравы нацыянальнай кухні. Пры яго складанні ўлічвалася старажытная фінская культура ежы і пітва.
"Нягледзячы на прастату, фінская кухня — адна з самых яркіх і прыкметных гастраномій свету. У ёй спалучаюцца мясцовыя прадукты і кулінарныя традыцыі. Цікавая асаблівасць — спалучэнне рыбы і розных відаў мяса ў адной страве", — лічаць арганізатары тыдня фінскай кухні ў Мінску.
На працягу тыдня нацыянальнай кухні Фінляндыі жыхары беларускай сталіцы змогуць паспрабаваць стравы, адзін пералік якіх выклікае непадробную цікавасць і здаровы апетыт: марынаваная сёмга з бураком і гарэлкай; салата з лясных грыбоў з вэнджанай бульбай і мусам са смятаны і эстрагону; качыная грудка з маслам з чорнай парэчкі, печаным яблыкам і хваёвай шышкай; свініна на хлебнай ляпешцы.
Сапраўдным гурманам прапануюць агурэчнае марозіва з падліўкай са сметанковага хрэна з кропам; фінскі чарнічны пірог; салодкія блінцы; грыбны пірог з заварным крэмам; фінскую запяканку з рыбай і многае іншае.
Мінск, 20 ліпеня 2017
Sputnik
Мінск, 20 ліпеня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/536/40149
Текущая дата: 18.11.2024