Белорусский портал в Казахстане

Беларускія астэроіды: пералічваем усе, ад Скарыны да Шагала



Да Міжнароднага дня астэроіда мы ўспамінаем імёны астэроідаў - аказваецца, назвы многіх з іх звязаны з Беларуссю.

Колькасць астэроідаў, якія ёсць у Сусвеце, не злічыць, а цяпер увесь свет рыхтуецца адзначыць 30 чэрвеня Міжнародны дзень астэроіда — падобнае "свята" адбудзецца ўпершыню. Sputnik сабраў усе астэроіды, чые імёны так ці інакш звязаныя з Беларуссю.

Астэроіды ў гонар знакамітых людзей

У першую чаргу астэроіды, вядома, атрымлівалі свае назвы ў гонар навукоўцаў астраномаў. Аказваецца, Беларусь падарыла свету цэлую плеяду навукоўцаў, захопленых неабсяжнымі прасторамі Сусвету.

Сярод іх мы проста абавязаны згадаць такія прозвішчы, як Цэраскі, Дубяга, Жангловіч, Каменскі, Гаўрылаў, Ціхаў, Блажко, Шчурпакоў і нашага сучасніка Уладзіміра Голубева.

Дарэчы, малая планета Сонечнай сістэмы, прысвечаная Алегу Коратцаву, носіць паэтычную назву — Алегія. Вядомы ўраджэнец Магілёва Ота Шміт таксама ўганараваны імянным астэроідам. Сярод беларускіх знакамітасцяў у космасе адзначыўся і заснавальнік касмічнага прыродазнаўства Аляксандр Чыжэўскі.

Мастак, пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі і першадрукар

У гэтым годзе ў Беларусі святкуюць 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэтая дата непарыўна звязана з імем выдатнага беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыны. Нядзіўна, што яго імя носіць адно з касмічных цел.

Выбітным навукоўцам-фізікам, які нарадзіўся ў Беларусі і які стаў першым беларусам, якому далі Нобелеўскаю прэмію, з`яўляецца Жарэс Алфёраў. Дзесьці ў космасе лётае астэроід, названы яго імем. Марк Шагал таксама не пазбег падобнага гонару. Усе ведаюць пісьменніка-франтавіка Канстанціна Сіманава, але не кожны здагадваецца, што ён завяшчаў развеяць свой прах над Буйніцкім полем, ён таксама атрымаў імянны астэроід.

Паэт Адам Міцкевіч, які апяваў у сваіх вершах родную Наваградчыну, таксама прапісаўся ў космасе. Нацыянальны герой Чылі і ўраджэнец Беларусі Ігнат Дамейка складае яму годную кампанію.

Астэроіды з імёнамі ў гонар гарадоў і краін

Ёсць астэроід у космасе, названы ў гонар Беларускай ССР. Яго адкрылі ў Крымскай абсерваторыі ў 1971 годзе. Услед за нашай краінай касмічную прапіску атрымалі Мінск, Брэст і Віцебск.

Першыя два адкрыла сямейная пара астраномаў-аматараў Чарнавых. Віцебск на касмічнай карце з`явіўся дзякуючы ўраджэнцу гэтага горада Віталю Неўскаму, дарэчы, яшчэ адзін астэроід ён назваў у гонар свайго настаўніка Уладзіміра Голубева.

Прысвечаныя падзеям і датам астэроіды

У 1708 годзе ў бітве пры Лясной войскі Пятра І разбілі шведскі корпус пад камандаваннем генерала Левенгаўпта. Мястэчка гэта знаходзіцца ў цяперашнім Слаўгарадскім раёне і таксама мае імянны астэроід.

Беларуская гісторыя звязана з трагічнымі войнамі, якія пракаціліся па нашай тэрыторыі ў 20 стагоддзі, нядзіўна, што адно з касмічных целаў, прысвечана Хатыні і іншым спаленым беларускім вёскам і сёлам.

Міжнародны дзень астэроіда быў зацверджаны ў 2016 годзе генеральнай Асамблеяй ААН. Адзначаецца ён у гадавіну падзення Тунгускага метэарыта і закліканы павысіць дасведчанасць грамадскасці аб небяспеках, якія нясуць касмічныя целы.

Sputnik, 30 июня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/540/39849
Текущая дата: 18.11.2024