Белорусский портал в Казахстане

Беларускі пісьменнік Аляксей Шэін атрымаў узнагароду Eurocon-2017



Раман Аляксея Шэіна "Сем камянёў" выйшаў у 2015 годзе ў мінскім выдавецтве. Кніга складаецца з сямі главаў, якія прысвечаны дням тыдня.

Беларускі аўтар Аляксей Шэін быў адзначаны ўзнагародай за падлеткавы фэнтэзійны раман "Сем камянёў".

Міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) беларускі фантаст атрымаў у намінацыі "Крызаліс", якую ўручаюць за лепшыя дэбюты.

Раман Аляксея Шэіна "Сем камянёў" выйшаў у 2015 годзе ў мінскім выдавецтве. Кніга складаецца з сямі главаў, якія прысвечаны дням тыдня.

"Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца", — напісана ў эпіграфе да кнігі.

Узнагарода Eurocon уручаецца з 1972 года Еўрапейскай супольнасцю навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society, ESFS), куды ўваходзяць як прафесійныя пісьменнікі-фантасты, так і аматары фантастыкі. Зараз ESFS уключае ў сябе 22 еўрапейскія краіны.

Мінск, 20 чэрвеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/542/39729
Текущая дата: 17.11.2024