Мяркуецца, што аўтамабільная калёна накіруецца ва Ўкраіну 11 чэрвеня.
Удзень 11 чэрвеня зь Менску ва Ўкраіну накіруецца аўтамабільная калёна з гуманітарнай дапамогай. Пра гэта паведамляе прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Мяркуецца, што гуманітарны груз у Кіеве будзе перададзены прадстаўнікам Чырвонага крыжа, якія ў сваю чаргу накіруюць яго ў рэгіёны на ўсходзе Ўкраіны.
У склад гуманітарнай дапамогі ўваходзяць кансэрвы, макаронныя вырабы, крупы, мыючыя і гігіенічныя сродкі. Агульная сума гуманітарнай дапамогі, якую Беларусь накіруе ва Ўкраіну, складае больш за 117 тысяч рублёў.
Радыё Свабода, 11 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/543/39653
Текущая дата: 17.11.2024