Беларусь бярэ ўдзел у "Еўрабачанні" з 2004 года.
Беларускі дуэт NaviBand выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве.
Ксенія Жук і Арцём Лук`яненка выступілі 11 мая ў другім паўфінале з беларускамоўнай кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця". Згодна з лёсаваннем на сцэну яны выйшлі 14-мі сярод 18 удзельнікаў паўфіналу.
У фінал, які адбудзецца 13 мая, прайшлі таксама Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Данія, Ізраіль, Нідэрланды, Нарвегія, Румынія і Харватыя. За бортам засталіся Ірландыя, Літва, Македонія, Мальта, Сан-Марына, Сербія, Швейцарыя і Эстонія. Ачкі, набраныя канкурсантамі ў паўфінале, паводле традыцыі будуць апублікаваныя пасля фіналу.
Пераможцамі першага паўфіналу (9 мая) сталі Азербайджан, Арменія, Аўстралія, Бельгія, Грэцыя, Кіпр, Малдова, Партугалія, Польшча і Швецыя. Не трапілі ў фінал Албанія, Грузія, Ісландыя, Латвія, Славенія, Фінляндыя, Чарнагорыя і Чэхія.
Ад паўфіналу былі вызваленыя Украіна (пераможца "Еўрабачання-2016", арганізатар "Еўрабачання-2017"), Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія і Францыя (заснавальнікі конкурсу). Усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць 42 краіны.
У фінал прадстаўнікі Беларусі выходзілі ў 2007 (Дзмітрый Калдун), 2010 (гурт "3+2"), 2013 (Алёна Ланская) і 2014 (Тэа) гадах.
Найлепшым стаў вынік Калдуна (шостае месца).
Найлепшым стаў вынік Калдуна (шостае месца).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2017
Мінск, 12 мая 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/547/39362
Текущая дата: 17.11.2024