Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

"Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы", — завіў Лукашэнка.

"Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе", — адзначыў ён.

Лукашэнка пажадаў Дудзе моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.

У сваю чаргу польскі кіраўнік у віншаванні ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы выказаў надзею, што "чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на ўзаемаразуменні і даверы, які паспрыяе дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе".

БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/553/38802
Текущая дата: 17.11.2024