Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое нагадвае карнавал.
У народным календары няма канкрэтнай даты. Свята пачынаецца роўна за восем тыдняў да Вялікадня, у гэтым годзе 20 лютага, і працягваецца тыдзень.
Панядзелак - "Сустрэча". Адкрываюцца кірмашы. Рыхтуюцца месцы гулянняў. Робіцца лялька Масленіцы.
Аўторак - "Заігрыш". З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.
Серада - "Ласуха". Зяці ідуць да цешчы на бліны.
Чацвер - "Шырокі чацвярток". Пачынаецца шырокая масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.
Пятніца - "Цешчыны адвячоркі". Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.
Субота - "Залоўкіны вячоркі". Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і абдорваюць іх падарункамі.
Нядзеля - "Провады". Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята папрасіць прабачэння адзін у аднаго.
_________________________________
Рэцэпт прэсных бліноў на Масленіцу:
Вазьміце 2 яйкі, дробку солі і добра перамяшайце. Усыпце палову шклянкі мукі, дабаўце алей і размяшайце. Затым разбаўце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны. На патэльню з алеем вылейце цеста. Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце. Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.
БЕЛТА, 17 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/554/38706
Текущая дата: 17.11.2024