Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўніцтва Беларусі са Святым прастолам абмеркавана на сустрэчах Алейніка ў Ватыкане



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Супрацоўніцтва Беларусі са Святым прастолам абмеркавана ў Ватыкане ў час рабочай паездкі пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.

Сяргей Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым прастоле, у ходзе якой адбылася кароткая размова пасла Беларусі з пантыфікам.

Беларускі дыпламат сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П`етра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Ватыкана архібіскупам Полам Галахерам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у маі 2016 года.

Пасол Беларусі таксама правёў сустрэчы з дырэктарам Музеяў Ватыкана Барбарай Джатай і прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні, у час якіх былі разгледжаны крокі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры.

12 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/557/38457
Текущая дата: 17.11.2024