Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Гэтымі днямі школьнікі вярнуліся з канікулаў. Паколькі дзеці менш кантактавалі, сітуацыя па ВРІ была спакойная, адзначыла Іна Карабан.
З улікам пачатку навучання, а таксама ў сувязі з чаканым павышэннем узроўню захваральнасці на грып у канцы студзеня - пачатку лютага больш пільная ўвага будзе ўдзяляцца арганізаваным калектывам, у тым ліку дзіцячым садам і школам.
Будзе ажыццяўляцца пастаянны кантроль наведвальнасці ў школах і дзіцячых садах, ацэньвацца стан захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў гэтых калектывах.
Санітарнымі правіламі прадугледжана, што калі па прычыне ВРВІ адсутнічае больш за 30 працэнтаў вучняў, то ўстанова адукацыі з выканаўчай уладай на месцах можа прыняць рашэнне аб скарачэнні або часовым спыненні навучальнага працэсу.
У гэтым годзе, як і на працягу апошніх трох гадоў, школы на каранцін у Беларусі не закрываліся. Вакцынацыю ў бягучым эпідсезоне прайшлі амаль 60 працэнтаў вучняў ад агульнай колькасці.
Паводле слоў Іны Карабан, менавіта прышчэпкі найбольш эфектыўныя ў папярэджанні захворвання.
"Мы не гаворым, што вакцынацыя выкараняе грып. Гэта немагчыма, паколькі вірус грыпу пастаянна муціруе", - сказала намеснік начальніка аддзела. Разам з тым вакцынацыя дае магчымасць знізіць цяжкасць захворвання, грып пройдзе ў больш лёгкай ступені, без высокай тэмпературы і ўскладненняў.
11 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/558/38461
Текущая дата: 17.11.2024