Белорусский портал в Казахстане

Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Шматтомныя факсімільныя выданні "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзены Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы.

Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур`янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У дар Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма таксама перададзена калекцыя беларускіх кніг па міжнародным праекце "Беларусь сёння".

16 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/564/38010
Текущая дата: 17.11.2024