Белорусский портал в Казахстане

Саборная мячэць урачыста адкрыта ў Мінску



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган каля параднага ўвахода ў мячэць перарэзалі сімвалічную стужку.

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мячэці таксама прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх аб`яднанняў, пасольстваў, замежныя госці і вернікі.

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з добраўпарадкаваннем рэлігійнага збудавання, а таксама пакінулі запісы ў Кнізе пачэсных гасцей Саборнай мячэці Мінска.

"Спакон веку Беларусь славіцца традыцыямі верацярпімасці і ўзаемнай павагі паміж людзьмі розных канфесій. На тэрыторыі нашай краіны бесперашкодна будаваліся мячэці, дзе кожны мусульманін мог знайсці месца для сустрэчы з Богам, - гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі. - Саборная мячэць у Мінску стане сімвалам міжканфесійнай згоды, месцам малітвы для жыхароў і гасцей сталіцы, якія вызнаюць іслам".

11 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/571/37536
Текущая дата: 17.11.2024