Клоуна Алега Папова пахавалі ў Эглафштайне, у федэральнай зямлі Баварыя.
Па словах бургамістра камуны Штэфана Ферча, пахаванне прайшло на могілках, якія належаць эвангелічнай суполцы горада.
"Гэтыя могілкі не з`яўляюцца грамадскай прасторай. Блізкія спадара Папова пажадалі, каб падчас пахавання не ажыццяўлялася фота- і відэаздымка", - распавёў Ферч.
На цырымоніі прысутнічалі каля 100 чалавек.
Папоў памёр 2 лістапада на 87-м годзе жыцця ў Растове-на-Доне, куды прыехаў з гастролямі. Прычынай смерці стала спыненне сэрца.
Звязда, 10 лістапада 2016
Звязда, 10 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/572/37526
Текущая дата: 17.11.2024