Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пісьменнікі ўдастоены ўзнагарод VII Літаратурнага форуму "Залаты Віцязь"



Аб гэтым паведамілі арганізатары.

Статуэтку "Залатога Віцязя" атрымалі два раманы Мікалая Гаўрылава "Господь, мы поднимаемся. Хроника детского крестового похода" і "И отрет Бог всякую слезу". З`яўленне гэтых раманаў, якія апісваюць дакументальныя крытычныя моманты мінулага з дакладнасцю сучаснага, стала падзеяй VII Літаратурнага форуму.

Мікалай Гаўрылаў атрымаў таксама спецыяльны прыз ад МНС Расіі як каардынатар групы "Дапамога Данбасу" за актыўную жыццёвую пазіцыю. Статуэтку "Сярэбранага Віцязя" прывёз у Беларусь Міхаіл Шэлехаў за кнігу вершаў аб падзеях ва Украіне "Танец оборотней" - паэт, які піша на ўсіх славянскіх мовах з лёгкасцю імправізатара і глыбінёй духоўнага інтэлекту.

У намінацыі "Літаратура для дзяцей і юнацтва" Таццяна Дашкевіч атрымала бронзавую статуэтку за кнігі цёплай, шчырай прозы для гэтай узроставай катэгорыі чытачоў "Денежный мешок" і "Лезгинка Рубинштейна".

Залатыя дыпломы форуму атрымалі таксама паэт Валянціна Паліканіна і сцэнарыст Алена Страхава з Беларусі.

Сёмы раз форум, які прайшоў у горадзе Стаўрапаль, сабраў і аб`яднаў літаратараў, якія кіруюцца ў сваёй творчасці дэвізам "За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека".

Першапачаткова форум ствараўся для аб`яднання пісьменнікаў пераважна славянскіх краін, але ў гэтым годзе геаграфія намінантаў пашырылася.

Паступіла 200 работ, у тым ліку рускамоўных пісьменнікаў з ЗША, Казахстана Арменіі, Італіі, Афрыкі, Грузіі, Малдавіі, Эстоніі, Сербіі, Грэцыі.

Сярод пісьменнікаў было нямала дэбютантаў. Узнагароды ў намінацыях прозы, паэзіі, дзіцячай і юнацкай літаратуры, публіцыстыкі, кінасцэнарыя, літаратуразнаўства і літаратуры па гісторыі славянскіх народаў атрымалі амаль 30 чалавек.

Старшыня VII Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму "Залаты Віцязь" і старшыня арганізацыйнага камітэта - прэзідэнт Славянскага форуму мастацтваў "Залаты Віцязь" народны артыст Расіі Мікалай Бурляеў.

Нядаўна пад крыло "Залатога Віцязя" трапіў вандроўны фестываль "Кладезь" Свята-Елісавецінскага манастыра. Ганаровымі папячыцелямі Славянскага форуму мастацтваў "Залаты Віцязь" з`яўляюцца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і старшыня Расійскага фонду культуры, Саюза кінематаграфістаў Расіі народны артыст Расіі Мікіта Міхалкоў. Ганаровы старшыня VII Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму "Залаты Віцязь" - Уладзімір Крупін, сустаршыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі.

Заключны этап VII Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму "Залаты Віцязь" праходзіў з 15 па 19 кастрычніка ў Стаўрапольскім краі. Праводзілася гэта свята рускай літаратуры ўрадам Стаўрапольскага края і Міжнародным кінафорумам "Залаты Віцязь" пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Расіі, МНС Расіі, ПАТ "Лукойл" і Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях (Расдрук).

24 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/574/37381
Текущая дата: 17.11.2024