Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ адкрыў помнік самому сабе



У сталіцы Зімбабвэ Харарэ адбылася цырымонія адкрыцця помніка прэзідэнту краіну Роберту Мугабэ. На мерапрыемстве прысутнічаў і сам 92-гадовы кіраўнік дзяржавы.

Чатырохметровая каменная статуя, створаная мясцовы скульптарам Дамінікам Бехурой, адлюстроўвае Мугабэ ў акулярах і з вусамі, яго рука паднятая і сціснутая ў кулак.

Помнік выклікаў шквал крытыкі і насмешак ў сацыяльных сетках.

Некаторыя карыстальнікі параўноўвалі яго з персанажам коміксаў пра Супермэна, а адзін з актывістаў назваў помнік "скульптурнай абразай" прэзідэнта.

Сам скульптар у адказ на крытыку заявіў, што працаваў вельмі старанна, аднак вынік атрымаўся не такім, якім чакалі.

Працу пахваліў і Мугабэ, які назваў прысвечаную сабе статую "выдатным мастацтвам".

Звязда, 12 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/580/36943
Текущая дата: 16.11.2024