Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства. У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны», - адзначыў А.Лукашэнка.
«Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў - горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей. Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў», - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме беларускага лідэра.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.
Интерфакс-Запад, 4 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/581/36811
Текущая дата: 16.11.2024