Белорусский портал в Казахстане

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам



Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў.

Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў — вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з`яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны. Таму мы ўдзяляем вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення.

У гэтым годзе школьны парог упершыню пераступяць больш за сто тысяч першакласнікаў, новы этап у спасціжэнні навук пачнецца для навучэнцаў і студэнтаў. Няхай час вучобы стане для вас светлым і цікавым, дапаможа рэалізаваць свае здольнасці і набыць месца ў жыцці.

1 верасня — асаблівы дзень для нашых педагогаў. Быць настаўнікам — гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве.

Жадаю, каб новы навучальны год прынёс усім вам поспехі ў працы і шчыры энтузіязм у асваенні новых ведаў, радасць творчага пошуку, шчасце і дабрабыт.

Са святам!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 1 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/582/36763
Текущая дата: 16.11.2024