Пра гэта паведаміла 3 верасня на пасяджэнні міжнароднага круглага стала "Сугучча: Слова Скарыны ў сучасным свеце" літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва ім.М.Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Казахстана Святлана Ананьева.
Казахстан мае шмат магчымасцяў пазнаёміцца з літаратурай Беларусі
Паводле слоў Святланы Ананьевай, творы беларускіх пісьменнікаў становяцца ўсё бліжэй чытачам у Казахстане дзякуючы шэрагу праектаў, якія рэалізуюцца. Так, сёння ў Казахстане рыхтуецца да выдання цэлая серыя новых калектыўных манаграфій. Адна з іх будзе прысвечана творчасці казахскага паэта Абая Кунанбаева на мовах народаў свету. Аўтары сабралі артыкулы, рэцэнзіі, прадмовы да яго кніг на самых розных мовах, у тым ліку і на беларускай. Беларускія літаратары непасрэдна спрыялі выхаду кніг.
Яшчэ адзін праект, які рыхтуецца, прадставіць сусветную літаратуру XXI стагоддзя, у тым ліку беларускую.
Святлана Ананьева асабліва падкрэсліла, што дзякуючы правядзенню форумаў літаратараў у Беларусі ў апошнія гады казахскія пісьменнікі выбудавалі супрацоўніцтва з калегамі і выдаўцамі з розных краін свету, у тым ліку Фінляндыі, Ірана, Туркменістана.
Яна дадала, што супрацоўніцтва з беларускімі літаратарамі доўжыцца ўжо шмат гадоў. У выданне кнігі "Францыск Скарына на мовах свету", якая перавыдадзеная да Дня беларускага пісьменства, казахскія аўтары таксама ўнеслі свой уклад. А сёння найстарэйшы літаратурны часопіс у Казахстане гатовы прадаставіць старонкі для публікацыі твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Многія кнігі, выдадзеныя ў Казахстане, знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Звязда, 3 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/582/36782
Текущая дата: 16.11.2024