Аб гэтым паведаміў 24 жніўня міністр культуры Барыс Святлоў у час семінара ідэалагічнага актыву Беларусбанка, прысвечанага фарміраванню ў краіне культурнай прасторы.
Бабруйск, які ў 2017 годзе стане культурнай сталіцай Беларусі, можа таксама прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД.
Барыс Святлоў, у прыватнасці, адзначыў, што гэты Год культуры стаў вельмі насычаным у плане цікавых мерапрыемстваў, а яго вынікі будуць падводзіцца ў снежні.
Прыкладна ў гэты перыяд адбудзецца перадача ганаровага звання культурнай сталіцы Беларусі ад горада Маладзечна да Бабруйска, які, як было аб`яўлена ў маі, стане культурнай сталіцай будучага года.
"Калі атрымаецца, то па рашэнні адпаведных структур, магчыма, Бабруйск стане ў наступным годзе і культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - заўважыў кіраўнік ведамства.
Сярод найбольш значных будучых мерапрыемстваў у сферы культуры ён назваў Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Рагачове 4 верасня, а таксама Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", што па традыцыі праводзіцца ў лістападзе. Адной з найбольш важных падзей, якія адбыліся за 2016 год, міністр назваў прыняцце Кодэкса аб культуры, работа над якім вялася на працягу апошніх гадоў.
На думку Барыса Святлова, кодэкс зроблены дастойна і як мае быць. Праект "Культурная сталіца Беларусі" стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк.
Потым эстафету перахапілі Гомель, Нясвіж, Гродна, Брэст. У бягучым годзе ганаровага статусу ўдастоена Маладзечна. Гэта дае магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як з боку беларусаў, так і з боку замежных гасцей.
24 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/584/36667
Текущая дата: 16.11.2024